Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак вызвалены з-за кратаў. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на яго адваката. Мубарак пакінуў вайсковы шпіталь у прыгарадзе Каіру і адправіўся дадому.
Хосьні Мубарак у 2012 годзе быў асуджаны на пажыцьцёвы тэрмін за дачыненьне да гібелі дэманстрантаў падчас масавых народных хваляваньняў у 2011 годзе, якія прывялі да яго адстаўцы. У студзені 2013 году апэляцыйны суд адмяніў прысуд, спаслаўшыся на працэсуальныя парушэньні. У 2015 годзе пачалося новае разьбіральніцтва па гэтай справе.
2 сакавіка Мубарак быў апраўданы па абвінавачаньні ў забойстве ўдзельнікаў дэманстрацый у 2011 годзе. У дачыненьні да Мубарака былі завершаны ўсе крымінальныя справы, у тым ліку аб карупцыі.