Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч: Да плошчы Бангалор дайшлі каля 80% удзельнікаў шэсьця


Юрась Губарэвіч (справа) на шэсьці ў гонар Дня Волі

Юрась Губарэвіч (справа) на шэсьці ў гонар Дня Волі

Першы намесьнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць удалай сёньняшнюю акцыю на Дзень Волі ў Менску, нягледзчы на перанос уладамі часу самога мерапрыемства.

Ён адзначыў, што інфармацыя пра затрыманьні сьведчыць пра тое, што любое, нават дазволенае мерапрыемства, нясе патэнцыйную пагрозу для ўдзельнікаў.

Адносна таго, трэба ці ня трэба было ісьці да плошчы Бангалор, Юрась Губарэвіч сказаў:

«Кожны год гучаць розныя меркаваньні, нехта з моладзі кажа, што мы ніколі туды ня пойдзем, гэта месца не для нас. Але тым ня менш сёньня да плошчы Бангалор дайшлі ня менш за 80% удзельнікаў шэсьця. Той фармат, якім яно завершылася, таксама быў прымальны для ўсіх. Людзі не пайшлі на пляцоўку, агароджаную турнікетамі, а пайшлі сьвяткаваць далей сваімі кампаніямі. Тут самае галоўнае не канчатковая кропка маршруту, а тое, што мы ўсе разам здолелі прайсьці цэнтральнымі вуліцамі гораду і паказаць, што нас многа».

XS
SM
MD
LG