Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грузінская мара» пачынае перамовы з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй


Бідзіна Іванішвілі зьвяртаецца да сваіх прыхільнікаў на мітынгу 05 кастрычніка 2012

Бідзіна Іванішвілі зьвяртаецца да сваіх прыхільнікаў на мітынгу 05 кастрычніка 2012

Апазыцыйная кааліцыя «Грузінская мара», якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах, заявіла пра гатоўнасьць пачаць перамовы з Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй — без удзелу Расеі.

Паводле словаў лідэра «Грузінскай мары» Бідзіна Іванішвілі, яго рух плянуе зьмякчыць цяперашняе грузінскае заканадаўства, якое рэглямэнтуе адносіны з двума непрызнанымі рэспублікамі, якія ў Тбілісі лічаць акупаванымі Расеяй тэрыторыямі.

Іванішвілі падкрэсьліў, што яго кааліцыя імкнецца да маштабных палітычных перамоваў з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG