Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Вялікабрытаніі пачаў разглядаць апэляцыю ўраду на рашэньне па Brexit


Разгляд справы Вярхоўным судзе
Разгляд справы Вярхоўным судзе

Вярхоўны суд Вялікабрытаніі пачаў разглядаць справу пра тое, ці мае парлямэнт краіны даваць згоду ўраду на пачатак перамоўнага працэсу з нагоды выхаду зь Эўрапейскага зьвязу.

Слуханьні, што пачаліся 5 сьнежня, працягнуцца чатыры дні.

У мінулым месяцы Высокі суд Лёндану прыняў рашэньне аб пазбаўленьні кабінэту міністраў на чале з Тэрэзай Мэй права самастойна ініцыяваць прымяненьне 50-га артыкулу Лісабонскай дамовы, які прадугледжвае мэханізм афіцыйнага выхаду дзяржавы з Эўрапейскага зьвязу.

Юрысты ад ураду настойваюць, што брытанскія грамадзяне прагаласавалі на рэфэрэндуме 23 чэрвеня за выхад з ЭЗ, а таму ўрад увасобіць у жыцьцё рашэньні народу.

Юрысты сьцьвярджаюць, што, калі рашэньне Высокага суду Лёндану застанецца ў сіле, а апэляцыя Вярхоўным судом будзе адхіленая, гэта можа даць галоўнаму заканадаўчаму органу краіны Палаце абшчын права перагледзець падчас галасаваньня вынікі праведзенага плебісцыту.

Вырак чакаецца ў студзені.

Падчас рэфэрэндуму аб членстве ў ЭЗ улетку сёлета 52% брытанцаў прагаласавалі «за» і 48% — «супраць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG