Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: «Ісламская дзяржава» забіла больш за 230 чалавек пад Мосулам


Наступ ірацкіх вайскоўцаў на Мосул, 25 кастрычніка 2016 году
Наступ ірацкіх вайскоўцаў на Мосул, 25 кастрычніка 2016 году

Чальцы экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» забілі ў мінулую сераду ў Мосуле больш за 230 мірных жыхароў, заявіла журналістам прэс-сакратар упраўленьня правоў чалавека Вярхоўнага камісара ААН Равіна Шамдасані.

Яна ўдакладніла, што большасьць іх — былыя службоўцы сілаў бясьпекі Іраку, паведамляе Reuters. Раней агенцтва паведаміла, што ваяўнікі «Ісламскай дзяржавы» забілі пад Мосулам 65 чалавек, пераважна паліцыянтаў і вайскоўцаў.

На мінулым тыдні СМІ паведамілі пра масавае забойства ў Мосуле амаль 300 чалавек. Сярод ахвяраў экстрэмістаў былі непаўналетнія.

Апэрацыя аднаўленьня кантролю над Мосулам афіцыйна пачалася 17 кастрычніка. Горад штурмуюць ірацкія вайскоўцы, шыіцкае рушэньне і аддзелы ірацкіх курдаў. Падтрымку з паветра ім надае міжнародная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG