Афіша:
Менск — канцэрт «Музыка на ўсе часы», Вялікі тэатар опэры і балету. Пачатак а 19-ай.
Прага — Канцэрт менскага дуэту NAVI , у склад якога ўваходзяць выкладчыца вакалу Ксенія Жук і былы вядучы радыёстанцыі «Сталіца» Арцём Лук’яненка. Craft House, Navratilova, 11, пачатак а 19-ай
У гісторыі:
1323 — першая пісьмовая згадка Вільні, у лісьце вялікі князь літоўскі Гедзімін называе горад сваім «стольным градам».
1413 — заключана Гарадзельская вунія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы.
1523 — у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.
1870 — Рым стаў сталіцай аб’яднанай Італіі.
1930 — у Горадні надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка».
1990 — выйшаў першы нумар газэты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Народная газэта».
У гэты дзень нарадзіліся:
1819 — Аляксандар Незабытоўскi, беларускі і польскі пісьменьнік.
1828 — Міхаіл Каяловіч, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін з родапачынальнікаў ідэалёгіі «заходнерусізму».
1869 — Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызвольнага руху Індыі.
1904 — Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык.
1934 — Тамара Чарняўская, беларускі гісторык архітэктуры.
1945 — Тамара Габрусь, беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец.
1961 — Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, мовазнавец і журналіст.
1965 — Зьміцер Сідаровіч, беларускі дудар, былы лідэр гурту «Камэлот».
У гэты дзень памерлі:
1800 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар.
1892 — Эрнст Рэнан, францускі пісьменьнік, гісторык і філёляг
1924 — Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф, краязнаўца.
1968 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.
Цытата:
Бог барані, калі нас перамогуць прышэльцы,
Лепш ужо сьмерць нам усім без пары, чым такая
Доля — жыцьцё пад’ярэмнае ў чорнай няволі.
Караю боскай такіх не застрашыць, каторым
Іхная вера дыктуе нянавісьць к другому.
Мікола Гусоўскі. Песьня пра зубра