Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Горадні адмовіліся адзначаць Дзень Волі разам зь сябрамі БНФ


Калоскі парк у Горадні

Калоскі парк у Горадні

Гарадзенскія ўлады адмовілі прадстаўнікам гарадзенскай арганізацыі БНФ у правядзеньні пікетаў на Дзень Волі 25 сакавіка. Адзін зь пікетаў плянавалася правесьці 22 сакавіка ў Калоскім парку, а другі непасрэдна 25 сакавіка ў парку Жылібера, куды арганізатары запрашалі да ўдзелу і мясцовыя ўлады.

Паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова, адказы на правядзеньне пікетаў стандартныя — заяўка не адпавядае заканадаўству. І болей ніякіх тлумачэньняў:

«Падаючы заяку на правядзеньне пікету 25 сакавіка ў цэнтры гораду, у парку Жылібера, дзе мерапрыемства паводле заканадаўства дазволена праводзіць толькі з удзелам органаў улады, мы спэцыяльна запрасілі іх супольна з намі адзначыць Дзень Волі, але безвынікова. Уладам ўсё гэта не патрэбна, нават у год выбараў, калі яны нібыта павінны захоўвацца ляяльна. Так што нічога ў нашай краіне не зьмяняецца, як жылі пры дыктатуры, так і жывём».

На працягу больш як пяці гадоў мясцовыя ўлады не даюць дазволу сябрам БНФ на правядзеньне масавых мерапрыемстваў з нагоды Дня Волі.

XS
SM
MD
LG