Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адноўлены чыгуначны маршрут «Горадня — Кракаў». Квіток каштуе 47 рублёў


Гарадзенскі чыгуначны вакзал

Гарадзенскі чыгуначны вакзал

З 1 верасьня ў касах гарадзенскага чыгуначнага вакзалу прадаюць квіткі на цягнік «Горадня — Кракаў».

Паводле начальніка станцыі «Гродна» Аляксандра Сакалоўскага, квіткі ўжо раскупляюцца. Дагэтуль людзі тэлефануюць і ўдакладняюць, ці насамрэч будзе цягнік і колькі разоў на дзень будзе хадзіць.

«Штодня сотні тэлефанаваньняў наконт цягніка ў Польшчу. Вядома, раней цягнікі ў Польшчу хадзілі па тры-чатыры разы ў суткі, а зараз цягнік будзе хадзіць толькі адзін раз у суткі. У сувязі з гэтым вельмі шмат пытаньняў ад гарадзенцаў, і я ўсім адказваю, што трэба зь нечага пачаць, а далей у залежнасьці ад попыту можа зьявіцца і іншая пэрспэктыва», — сказаў Аляксандар Сакалоўскі.

Паводле прапанаванага раскладу, цягнік мае выяжджаць з Горадні ў 15:32 і праз 38 хвілін быць у Кузьніцы Беластоцкай. Прыбыцьцё ў Беласток — 17:08 (польскага часу), у Варшаву — 20:15, у Кракаў — 23:04. Назад выезд з Кракава ў 4:46, з Варшавы ў 7:32, зь Беластоку ў 10:36, з Кузьніцы ў 12:44. Прыезд у Горадню ў 14:22.

На 1 верасьня цана квітка ў адзін бок да Кузьніцы складае 13,33 руб., да Беластоку — 16,39 руб., да Варшавы — 34,31 руб., да Кракава — 46,77 рублёў.

Цягнікі з Горадні ў Польшчу былі адмененыя з 13 сьнежня мінулага году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG