Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне суд ня змог пакараць беларуса за кіраваньне машынаю нападпітку


Архіўнае ілюстрацыйнае фота.
Архіўнае ілюстрацыйнае фота.

Барыспальскі суд Кіеўскай вобласьці ня змог прыцягнуць да адказнасьці грамадзяніна Беларусі Ігара Ўвядзенскага, які на тэрыторыі Ўкраіны кіраваў аўтамабілем у стане алькагольнага апʼяненьня.

Суд вярнуў матэрыялы справы ў Барыспальскую паліцыю на дапрацоўку, паколькі палічыў, што ў часе складаньня пратаколу на грамадзяніна Беларусі было парушанае ягонае права на абарону.

«Пры складаньні пратаколу ў асобы ня высьветлена, ці разумее яна ўкраінскую мову і ці ня мае патрэбы ў паслугах перакладчыка», — адзначаецца ў пастанове суду. Пры гэтым судзьдзя пасылаецца на норму інструкцыі, зацьверджанай загадам Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, аб адміністратыўных правапарушэньнях у органах паліцыі, згодна зь якою ў выпадку, калі асоба ня валодае ўкраінскай мовай, пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні складаецца з удзелам перакладчыка.

Суд ня ўзяў пад ўвагу тлумачэньне паліцыі, што перакладчыкам у часе складаньня пратаколу выступаў патрульны, які і складаў пратакол. «Гэта супярэчыць патрабаваньням Кодэксу Ўкраіны пра адміністратыўныя парушэньні, паколькі адна асоба ня мае права адначасова выступаць у якасьці перакладчыка і паўнамоцнай асобы, якая можа складаць пратакол», — падкрэсьліў судзьдзя.

Такім чынам, суд вярнуў матэрыялы на дапрацоўку, але папярэдзіў паліцыю, што «ўнясеньне любых зьменаў у пратакол і матэрыялы справы пасьля іх складаньня і падпісаньня бакамі, зьяўляецца недапушчальным».

Як вынікае з рашэньня суду, 23 верасьня Ігар Увядзенскі (Uviadzenski Ihar) рухаўся на машыне BMW 0999 ЕА-3 па трасе Р-03 «Бравары-Барыспаль» і быў спынены патрульнай паліцыяй. На месцы ў прысутнасьці двух сьведак яму прапанавалі прайсьці алькагольны тэст, які і паказаў прысутнасьць алькаголю, але ў пастанове суду не ўдакладняецца, у якой колькасьці.

Ва Ўкраіне такое парушэньне караецца штрафам памерам 10,2 тысячы грыўняў (паводле афіцыйнага курсу, 1 даляр — 26,12 грыўні) з пазбаўленьнем права кіраваньня транспартнымі сродкамі на адзін год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG