Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйны вырабнік сельскагаспадарчай тэхнікі «Гомсельмаш» адашле каля 13 тысяч супрацоўнікаў, 90% штату, у вымушаны аплочаны адпачынак на тыдзень, паведамляе tut.by.

«Рашэньне прынятае ў сувязі з адсутнасьцю матэрыяльных рэсурсаў, перш за ўсё камплектуючых, — тлумачыць старшыня прафсаюзнага камітэту „Гомсельмашу“ Пятро Ахраменка. — Таму і арганізацыя працы пакуль што немагчымая фактычна ва ўсіх цэхах».

У прадпрыемства цяпер няма выручкі і 150 млн даляраў даўгоў, зь якімі ня могуць разьлічыцца, тлумачыць ён. Спачатку супрацоўнікаў зьбіраліся адаслаць у неаплочаныя адпачынкі, але прафсаюз дамогся захаваньня 2/3 акладу. Раней на двухтыднёвыя вакацыі супрацоўнікаў прадпрыемства адсылалі без аплаты, да таго — пераводзілі на чатырохдзённы працоўны дзень.

Летась у ліпені Лукашэнка падпісаў указ, які павінен быў стабілізаваць фінансава-гаспадарчую дзейнасьць найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі — МТЗ і холдынгу «Гомсельмаш». Апошні да таго спрабаваў прабіцца ў Кітай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG