Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Голас Генадзя Бураўкіна ў новай аўдыёкнізе


Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін

Студыя «Гукапіс» кампаніі «Прастора-бай» сумесна з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і «Арт-сядзібай» выпусьціла аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна ў сэрыі «Голас паэта».

Яна зьмяшчае амаль тры гадзіны запісаў. Гэта вершы розных гадоў, а таксама паэмы «Хатынскі сьнег» і «Ўзьнясеньне» ў выкананьні самога аўтара.

Сабралі запісы Алесь Калоша і Валер Мазынскі.

«Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсьць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове», — напісаў Генадзь Бураўкін 20 траўня 2014 году.

Генадзь Бураўкін — аўтар больш як двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, сябра незалежнага Саюзу пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Генадзь Бураўкін памёр на 78-м годзе жыцьця 30 траўня 2014 году.

XS
SM
MD
LG