Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне забілі «каліноўца» Глеба Маліноўскага


Belarus - Musician Hleb Malinouski, undated

Belarus - Musician Hleb Malinouski, undated

У Бэрліне падчас прабежкі забілі «каліноўца» Глеба Маліноўскага.

Паліцыя Бэрліна паведамляе пра забойства 28-гадовага беларуса ў адным з паркаў горада. Ён памёр ад удараў у «верхнюю частку цела».

Як высьветлілася, гаворка ідзе пра «каліноўца», перакладчыка Глеба Маліноўскага.

Ён нарадзіўся ў 1987 годзе ў Віцебску. Бацька — уніяцкі сьвятар Яўген Маліноўскі, які пазьней разам зь сям’ёй пераехаў у Баранавічы.

У 2005 годзе Глеб паступіў на філфак БДУ, аднак пасьля Плошчы-2006 зьехаў у Кракаў па праграме Каліноўскага.

У Глеба засталося малое дзіця, паведамляе «Наша ніва».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG