Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал «Россия 24» аказаўся забароненым да распаўсюду ў Беларусі


Дзякуючы скарзе каардынатара моўных курсаў «Мова Нанова» Глеба Лабадзенкі на запраўкі кампаніі United Company высьветлілася, што ня толькі запраўкі кампаніі, а і ўсе іншыя ў Беларусі ня маюць права трансьляваць тэлеканал «Россия 24», піша «Наша Ніва».

«Я не хачу навінаў Разані, Тагіла і Масквы» — Лабадзенка змагаецца з каналам «Россия 24» на запраўках «United Company»

Міністэрства інфармацыі патлумачыла Лабадзенку, што на распаўсюд электронных СМІ маюць права толькі кампаніі, якія заключылі дамову з канкрэтным каналам і ўнесеныя ў адмысловы рэестар Мінсувязі. Без унясеньня ў рэестар у грамадзкім месцы можна паказваць толькі «сацыяльны пакет»: тэлеканалы «Беларусь-1», «Беларусь-2», «Беларусь-3», «Беларусь-5», АНТ, СТВ, «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь» і «Мір».

Пры гэтым «Россия 24» не ўваходзіць у лік 209 замежных каналаў, на распаўсюд якіх можна атрымаць дазвол у Беларусі. Гледачы могуць самастойна прымаць каналы і праглядаць іх, але ня могуць уключаць у грамадзкіх месцах.

На дырэктара United Company складзеныя адміністрацыйныя пратаколы — за парушэньне заканадаўства аб СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КаАП) яму пагражае штраф у 20–50 базавых велічыняў (420–1050 рублёў), а за парушэньне закону аб зваротах грамадзянаў (арт. 9.13 КаАП) — штраф у 4–20 базавых велічыняў (84–420 рублёў).

Запраўкі ж United Company перасталі трансьляваць канал «Россия 24», але працягнулі парушаць закон: цяпер яны нелегальна трансьлююць музычны канал «Europa+».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG