Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія сацыялісты знайшлі замену Алянду, у другі тур іхных праймэрыз выйшлі Амон і Вальс


Бэнуа Амон
Бэнуа Амон

У Францыі Бэнуа Амон і Мануэль Вальс выходзяць у другі тур праймэрыз Сацыялістычнай партыі. Пра гэта паведамілі ў штаб-кватэры сацыялістаў, адзначыўшы, што Амон апярэджвае Вальса ў колькасці набраных галасоў.

У нядзелю ў Францыі адбыўся першы тур першасных выбараў Сацыялістычнай партыі, на якіх партыя вызначыла двух прэтэндэнтаў на званьне кандыдата ў прэзыдэнты ад сацыялістаў на выбарах, прызначаных на вясну гэтага году. Другі тур пройдзе на працягу тыдня пасьля першага.

Сярод удзельнікаў праймэрыз — былы прэм’ер-міністар Мануэль Вальс. Цяперашні прэзыдэнт-сацыяліст Франсуа Алянд у выбарах ня ўдзельнічае праз нізкія рэйтынгі. У канцы мінулага году апытаньні грамадзкай думкі паказвалі, што дзейнага кіраўніка дзяржавы падтрымліваюць толькі 4 адсоткі французаў.

Мяркуючы па апытаньнях, у партыі сацыялістаў мала шанцаў прайсьці ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. На думку экспэртаў, за права заняць пасаду прэзыдэнта Францыі будуць змагацца кандыдат ад правацэнтрыстаў Франсуа Фіён і лідэр ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын ле Пэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG