Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску адбыўся круглы стол «10 год Плошчы-2006» з удзелам Мілінкевіча і іншых палітыкаў


У суботу, 19 сакавіка, адбыўся круглы стол «10 год Плошчы-2006», прысьвечаны 10-годзьдзю акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Менску на знак нязгоды з фальшаваньнем прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году. Гэта была самая масавая і працяглая акцыя пратэсту ў гісторыі Беларусі. Яна адбывалася з 19 па 24 сакавіка 2006 году. Улады жорстка разагналі яе, сотні чалавек былі арыштаваныя.

ГЛЯДЗЕЦЬ ЗАПІС МОЖНА ТУТ

Удзел у дыскусіі ўзялі палітыкі і экспэрты, якія ацанілі падзеі «Плошчы-2006» з 10-гадовай дыстанцыі.

Сярод удзельнікаў дыскусіі — старшыня руху «За свабоду», кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандар Мілінкевіч, старшыня партыі «Справядлівы сьвет», кіраўнік штабу Мілінкевіча Сяргей Калякін, камэндант намётавага мястэчка Алесь Мазур, палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст, палітоляг Валер Карбалевіч і шэраг іншых палітыкаў і экспэртаў.

Спампаваць кнігу Бібліятэкі Свабоды пра падзеі 2006 году «Плошча. 19.03—25.03.2006» можна тут

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG