Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца, які лавіў пакемонаў у храме, пакінулі пад арыштам яшчэ на месяц


Суд у расейскім Екацерынбургу прыняў рашэньне падоўжыць да 22 лютага арышт блогера Руслана Сакалоўскага, якога абвінавачваюць у абразе пачуцьцяў вернікаў, паведамляе Znak.com. Летась Сакалоўскі выставіў у сваім відэаблогу ролік, як ён ловіць пакемонаў, гуляючы з дапамогаю мабільнай аплікацыі Pokemon Go ў екацерынбурскім Храме-на-Крыві.

Суд 19 студзеня задаволіў хадайніцтва сьледзтва. Судовае пасяджэньне праходзіла без прысутнасьці сродкаў масавай інфармацыі, на чым настаяла пракуратура.

Калі летась у верасьні Сакалоўскага узялі пад варту, адвакатам удалося дамагчыся зьмякчэньня меры стрыманьня — з арышту на хатні арышт. Але ў кастрычніку мера стрыманьня была зноў зьмененая на арышт з-за парушэньня Сакалоўскім умоваў хатняга арышту. Да яго ў кватэру прыйшла ягоная дзяўчына, каб павіншаваць з днём нараджэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG