Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гілары Клінтан выступіла за павелічэньне фінансавай дапамогі Ўкраіне


Гілары Клінтан, архіўнае фота

Гілары Клінтан, архіўнае фота

Былы дзяржсакратар, кандыдат у прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан лічыць, што ЗША павінны больш дапамагаць Украіне, перадае «Голас Амэрыкі».

«Я думаю, мы павінны надаваць больш фінансавай дапамогі ўраду Ўкраіны, таму што цяпер яны спрабуюць зрабіць пераход ад непрафэсійнай, карумпаванай сыстэмы да сыстэмы, якая дзейнічае паводле сусьветных правілаў. Яны працуюць з МВФ і Эўрапейскім цэнтрабанкам.

Я думаю, мы павінны больш дапамагаць Украіне абараняць яе межы. Новы рыштунак, больш вучэньняў, ЗША і НАТО да гэтага часу вельмі неахвотна гэта рабілі. І я разумею чаму.

Гэта няпростая, патэнцыйна небясьпечная сытуацыя, але ўкраінская армія і простыя ўкраінцы, якія ваююць супраць сэпаратыстаў, даказалі, што заслугоўваюць больш моцнай падтрымкі, чым мы надавалі дагэтуль», — заявіла Гілары Клінтан.

XS
SM
MD
LG