Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд пабіў рэкорд непапулярнасьці


Франсуа Алянд
Франсуа Алянд

Сацыялягічны інстытут BVA паведаміў 27 кастрычніка, што толькі 11% апытаных французаў выступаюць за тое, каб дзейны кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у выбарах прэзыдэнта ў 2017 годзе, паведамляе францускае радыё RFI. Такім чынам Франсуа Алянд усталяваў новы антырэкорд — 86% апытаных французаў лічаць, што ён не павінен быць кандыдатам ад Сацпартыі на пасаду прэзыдэнта.

У сваю чаргу, правы палітык Ален Жупэ, галоўны супернік экс-прэзыдэнта Нікаля Сарказі, ўмацаваў свае пазыцыі. 47% апытаных падтрымліваюць удзел у выбарах Алена Жупэ, тады як у падтрымку Сарказі выказаліся 18%. Дэпутатку Наталі Касцюшка-Марызэ падтрымалі 36% апытаных, экс-прэмʼера Францыі Франсуа Фіёна — 32%.

Апытаньне прыводзіўся францускім інстытутам BVA 24 і 25 кастрычніка, у ім прынялі ўдзел 1353 чалавекі старэйшыя за 18 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG