Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Закарпацьці памянялі губэрнатара. Прызначылі Маскаля


Генадзь Маскаль

Генадзь Маскаль

Новым губэрнатарам Закарпацкай вобласьці стане Генадзь Маскаль, былы кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі. Такі ўказ падпісаны прэзыдэнтам Украіны. Рашэньне аб прызначэньні Маскаля кіраўніком Закарпацьця было прынята напярэдадні на пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (СНБА).

Генадзь Маскаль раней займаў пасаду начальніка ўпраўленьня МУС у Закарпацкай вобласьці. З чэрвеня 2001 году па верасень 2002 году ён быў губэрнатарам Закарпацкай вобласьці.

11 чэрвеня ў Закарпацкім горадзе Мукачава адбылася страляніна паміж прадстаўнікамі арганізацыі «Правы сэктар» і ўкраінскай міліцыяй. Ахвярамі перастрэлкі сталі тры міліцыянты, 11 былі параненыя. У «Правым сэктары» сьцьвярджалі, што змагаліся з кантрабандыстамі. У сувязі з тым, што адбылося, заведзеная крымінальная справа па артыкулах пра тэракт і ўдзел у злачыннай арганізацыі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сам зьбіраецца ў рабочую паездку па Закарпацьці.

XS
SM
MD
LG