Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэту ўладу даўно пара мяняць — выпраўляць на пэнсію», — апытаньне ў Гомелі


«Ці зьмянілася ваша стаўленьне да ўлады, да Лукашэнкі ў сувязі з тым, што валюта ў Беларусі падаражэла на 30 працэнтаў? Чаму?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадарыня: «Большасьць валюты людзі ў тую ж Расею вывезьлі. Таму так на нас адбілася. Ён імкнецца ўсё ўмацаваць, і цяпер рубель падрос. Нават 30-адсоткавы падатак на валюту — ён правільна зрабіў, каб насельніцтва ня так імкліва яе скупляла».

Спадар: «Ну, радавацца няма чаму. Гэта адбываецца амаль штогод. Такая, на жаль, тэндэнцыя. Тое, што ўвялі 30-адсоткавую надбаўку, калі купляеш валюту, — гэта навінка. Думаю, проста рыхтуюць народ, што пасьля Новага году курс будзе такім, як цяпер з надбаўкай — каб людзі прывыклі купляць. Урад у нас — я не скажу, што добры, бо там няма нікога годнага. Мне падаецца, іх усіх трэба даўно мяняць — адпраўляць на пэнсію.Не відаць жа станоўчай тэндэнцыі ў эканоміцы. Пастаянны рост цэнаў, заробкі стаяць на месцы. Лукашэнка адказвае — гэта зразумела, бо ён стварае гэты ўрад вакол сябе».

Спадар: «Я так думаю, што зараз будзе скарачэньне людзей на прадпрыемствах. Гэта ж, як мне падаецца, будзе нейкі жах. Бо куды падзець прадукцыю?»

Спадар: «Жахліва ставімся».

Спадар: «Рубель моцна ўпаў, а даляр вырас. Абвалілі рубель, і тут вінаваты Лукашэнка».

Спадар: «Яны павінны былі зьмяніць сытуацыю ў краіне. Урад і той жа Лукашэнка шмат абяцаюць, але мала робяць. Ён жа абяцаў заробак у 500 даляраў — каб такім быў, як мінімум. А ён такі максымальны. У невялікіх гарадках яшчэ й меншы бывае — 200-300 даляраў. Пакуль яны кепска працуюць. Як было дрэннае стаўленьне, так і засталося».

Спадар: «Наконт эканомікі — гэта нікому не падабаецца».

Спадар: «Наш урад — добры, але толькі ў сваіх колах».

Спадар: «У нас такая краіна, што большасьць у ёй — намэнклятуршчыкі й пэнсіянэры. А працаўнікі — на пералік».

Спадар: «Яно ў мяне — стаўленьне — і не мянялася. Які народ — гэткі і ўрад. Калі ў дзяржаве бракуе рэсурсаў, тады даводзіцца дэвальваваць рубель».

XS
SM
MD
LG