Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Раство — гэта сьвята, важнейшае за Новы год». Апытаньне ў Горадні


Катэдральны, былы фарны, касьцёл у Горадні.
Катэдральны, былы фарны, касьцёл у Горадні.

Што для вас азначае сьвята Калядаў — Нараджэньня Хрыстова? Як вы звычайна адзначаеце яго? Апытаньне ў Горадні каля катэдральнага касьцёла.

«Езус Хрыстус яшчэ быў малы, толькі нарадзіўся, яго знайшлі ў „жлобку“ і гэты жлобак сёньня выстаўлены ў касьцёле. Адзначаецца так: да першай зоркі куцьця, зьбіраецца ўся радня, самыя блізкія людзі. У маці нас было трох, прыяжджаюць каталікі, праваслаўныя».

«Калі зорка запаліцца на небе, трэба сьвяткаваць, аплатку есьці, малітву гаварыць».

«Ну як? Ну нармальна адзначаем, як усе эўрапейскія людзі цывілізаваныя. Зьбіраемся дома, потым ідзём у касьцёл, так адзначаем».

«Толькі што цэны, а ўсё даступна. Усё посныя стравы, рыба, селядзец. Больш сьпіртнога ні граму. Нельга дык нельга, падтрымлівае».

«Зь дзяцінства вельмі любіла адзначаць гэтае сьвята. З бацькамі. І да касьцёла хадзіла заўсёды, у гэты, у фарны».

«Раство — гэта сьвята, важнейшае за Новы год. Дванаццаць страваў, без алькаголю, усё па правілах».

«Куцьця і ўсё ёсьць у нас, усё робім».

«Я сама мама, Раство — гэта нарадзіўся Ісус Хрыстос. Гэта сьвята ўжо хаця б праз тое, што ён нарадзіўся».

«Я не такая ўжо веруючая, але мне прыемная сама традыцыя. Тут няважна якія нацыянальнасьці. Я вось напалову праваслаўная, напалову каталічка, таму я хаджу і туды, і сюды. Бог як бы ў мяне ў сэрцы і вось я радуюся разам з усімі што гэта збліжае».

«Зь дзяцінства люблю, мама з татам навучылі, прышчапілі любоў да Бога, да касьцёла. Так, у Горадні, тут. Кожную нядзелю зранку падымала, на дзевяць раніцы ішлі, як штых... Спачатку пост, потым прыгатаваньне ежы — самы важны момант. Дзеці аздабляюць елку, гэта для іх таксама вельмі нямалаважна. Сьветлае сьвята, Раство Хрыстова, толькі яно цяпер яшчэ больш прыгожым стала».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG