Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» заклікае ўрад тэрмінова пачаць рэформы


Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

21 студзеня кампанія «Гавары праўду» распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала беларускія ўлады пачаць мірныя перамены.

«Мы ўпэўненыя, што мірныя перамены нельга адкладаць і чакаць, што ўсё само сабой вырашыцца або што мы зноў адкладзем рашэньне насьпелых унутраных праблемаў за кошт чарговага вонкавага крэдыту», — гаворыцца ў заяве.

«Гавары праўду» адзначае, што «эканамічны крызіс разьвіваецца значна больш хуткімі тэмпамі, чым гэта меркаваў урад».

«Беларускі рубель ужо сёньня, у першыя 20 дзён новага году, слабейшы, чым, паводле плянаў парлямэнту, ён павінен быў быць у канцы году».

«Адсутнасьць волі, сыстэмных дзеяньняў у галіне рэформаў вядзе да далейшага зьбядненьня насельніцтва і пагаршэньня сытуацыі ў краіне. Менавіта такія працэсы прывялі ў іншых краінах да ўнутраных канфліктаў», — гаворыцца ў заяве.

Паводле «Гавары праўду», перамены павінны грунтавацца на шырокім грамадзкім дыялёгу і ўлічваць інтарэсы людзей.

Пачаць рэформы ў заяве прапануецца з канкрэтных крокаў:

— адклікаць рэсурсы, якія зноў накіраваныя на падтрымку прадпрыемстваў-зомбі, і за кошт гэтага павысіць дапамогу па беспрацоўі;

— замарозіць усе ініцыятывы ўлады, якія вядуць да далейшага зьмяншэньня сацыяльных абавязаньняў дзяржавы перад грамадзянамі;

— прыбраць усе перашкоды для роўнай канкурэнцыі ў Беларусі прадпрыемстваў усіх формаў уласнасьці;

— стварыць у Беларусі фінансавы рынак, каб грамадзяне маглі ўкладаць свае рэсурсы ў разьвіцьцё беларускіх прадпрыемстваў;

— арганізаваць масавыя курсы перакваліфікацыі грамадзян і праграму падтрымкі малога бізнэсу праз даступныя крэдыты;

— склікаць пазачарговую сэсію парлямэнту для кардынальнай карэкціроўкі дзяржбюджэту на 2016 год. Зьменшыць выдаткі на кіраўнічы апарат і сілавы блёк і выключыць выдаткі на ідэалягічную вэртыкаль. За кошт эканоміі прафінансаваць праграмы, якія будуць ствараць у Беларусі новыя працоўныя месцы і забясьпечваць сацыяльныя гарантыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG