Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch назвала «ваенным злачынствам» бамбаваньне самалётамі Су-24 школы ў Сырыі


Школа ў горадзе Хас пасьля бамбаваньня
Школа ў горадзе Хас пасьля бамбаваньня

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што бамбаваньне школы ў сырыйскай правінцыі Ідліб можа разглядацца як ваеннае злачынства. Ахвярамі авіяўдару ў горадзе Хас сталі ня менш як 22 дзіцяці і сямёра дарослых.

Як адзначаецца ў дакладзе арганізацыі, апублікаваным 6 лістапада, удар па школе быў нанесены раніцай 26 кастрычніка двума самалётамі Су-24, якія выкарыстоўваюць расейскія і сырыйскія ВПС. Са спасылкай на відавочцаў праваабаронцы адзначаюць, што самалёты скінулі на школу і дарогу, якая вядзе да яе, ад 7 да 9 бомбаў на парашутах, якія выбухнулі ў паветры над зямлёй. Паводле іх слоў, у школе або побач з ёй не было вайсковых абʼектаў, а ўсё загінулыя — цывільныя асобы.

Раней пра гібель дзяцей у выніку авіяўдару паведаміў Дзіцячы фонд ААН. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ўдар па школе ў Ідлібе можна лічыць ваенным злачынствам.

У МЗС Расеі настойваюць на недатычнасьці расейскай авіяцыі да бамбаваньня.

Захад неаднаразова абвінавачваў улады Сырыі і Расеі ў нападах на мірныя абʼекты. Масква называе такія абвінавачваньні неабгрунтаванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG