Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса абвінавачваюць у рабаваньні расейскага журналіста ў Маскве


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Маскве зацьвердзілі абвінаваўчае заключэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да 21-гадовага беспрацоўнага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Шалоніка.

БелаПАН паведамляе, са спасылкай на пракуратуру Масквы, што Шалонік абвінавачваецца ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам «аб рабаваньні, зьдзейсьненым групай асобаў па папярэдняй змове, з ужываньнем гвалту, не небясьпечнага для жыцьця або здароўя».

Паводле сьледзтва, у ноч на 12 верасьня Шалонік з саўдзельнікамі, крымінальная справа ў дачыненьні да якіх выдзелена ў асобную вытворчасьць, на вуліцы ў Маскве напалі на журналіста тэлеканалу «Дождь» Паўла Лабкова і яго знаёмага. Зьбіўшы іх, нападнікі скралі іхную асабістую маёмасьць, у тым ліку грошы і мабільныя тэлефоны. Агульная шкода склала больш за 67 тысяч рублёў.

Абвінавачаны зьмешчаны пад варту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG