Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску гарэў дах Дома ўраду


Ліквідацыя наступстваў узгараньня на даху Дома ўраду

Відавочцы паведамілі Свабодзе пра чорны дым над менскім Домам ураду, што на плошчы Незалежнасьці. МНС пацьвердзіла карэспандэнту Свабоды:

«Ажыцьцяўляліся працы на даху, было ўзгараньне, але ўсё ўжо патушылі. Ніхто не пацярпеў».

На месцы здарэньня ахоўнік паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ідуць вучэньні.

МНС удакладняе ў Twitter: У 14:04 паступіла паведамленьне пра ўзгараньне, у 14:08 узгараньне было ліквідаванае. Назіралася «тленьне на даху адміністрацыйнага будынка на плошчы 5 м²».

«Аб’ект сур’ёзны, таму машын было шмат. Прычыны высьвятляюцца», — дадае МНС.

Дом ураду быў збудаваны ў 1930-34 гг паводле праекту архітэктара Іосіфа Лангбарда. У будынку працуе урад і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнга сходу Рэспублікі Беларусь.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прайшлі 11 верасьня, першыя сэсія новага скліканьня пачнецца 11 кастрычніка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG