Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлаўін даўно адзначаюць ня толькі ў англамоўных краінах. 31 кастрычніка сотні маладзёнаў апрануцца ў забаўныя строі і пойдуць пужаць мінакоў і ў беларускіх гарадах.

Мы сабралі некалькі актуальных падказак, якія прыдадуцца пры выбары касьцюму. Некаторыя можна ўзяць напракат ці набыць, але самыя цікавыя, як правіла, робяцца самастойна.

Актуальным зараз мог бы стаць касьцюм кадэта з рашпіленымі гузікамі на кашулі, пад якой саколка з Пагоняй.

Кадэты

Кадэты

Аўдыторыя сацыяльных сетак падтрымала іх, выкладваючы фота з хэштэгам #пагоняпобач. Неабавязкова нават форму апранаць, каб нагадваць беларускага Кларка Кента.

Можна замовіць майку, як у Антона Матолькі:

Антон Матолька на паказы моды ў Менску

Антон Матолька на паказы моды ў Менску


Можна апрануцца беларускім супэрмэнам:

Праўда, трэба быць асьцярожным — супэргерояў у Беларусі не заўжды пускаюць у мэтро.

Няблага адзначыць і саму Пагоню як ідэю для ўбору. Тут спатрэбіцца два чалавекі для каня (адзін можа ня вытрымаць) і вершнік.

Але існуюць варыянты і для аднаго чалавека:

Сапраўдны меч лепей памяняць на гумовы — могуць не прапусьціць у грамадзкі транспарт, начны клюб. Акрамя гэтага, сапраўдным мячом можна выпадкова нешта пашкодзіць, як у гэтым выпадку.

Калі няма вялікага жаданьня нешта выдумляць са зьнешнім выглядам, можна раздрукаваць партрэт вядомай асобы замест маскі.

Толькі варта быць уважлівым з партрэтам Лукашэнкі, могуць ня так зразумець.

Як варыянт, здаўна вядомы беларускаму воку твар Аляксандра Саладухі.

А калі ёсьць гітара і Вы ўмееце на ёй граць, то падзарабіць у пераходзе будзе значна прасьцей.

Калі хочаце наводзіць сапраўдны жах на мінакоў, рабіце касьцюм Пятра Пракаповіча. У руках пафарбаваныя простакутнікі з картону, якія сымбалізуюць золата беларусаў, якое зьнікае, а на твары — маска зь вечнай усьмешкай. Многія беларусы насамрэч баяцца ягонага вяртаньня.

Пётар Пракаповіч

Пётар Пракаповіч

Сымбаль Чэмпіянату Сьвету па хакеі 2014 зубар Валера мог бы стаць годным упрыгожваньнем любога сьвята. У пракаце яго касьцюмаў мы знайсьці не змаглі, а адміністрацыя горада, на жаль, не наймае аніматараў на несанкцыяваныя мерапрыемствы. Прыйдзецца рабіць самім.

Не маглі ж яны ўсе кудысьці раптоўна зьнікнуць. Запытайцеся знаёмых, касьцюм Валеры павінен існаваць!

Дарэчы, гэта не Гэлаўін, а той самы хакейны чэмпіянат

А вырашыце завітаць на Кастрычніцкую плошчу, дзе традыцыйна зьбіраюцца дзясяткі ўпрыгожаных маладзёнаў, то для Вас ня стане нечаканасьцю прысутнасьць АМАПу і асобаў у цывільным. Дарэчы, менавіта ў іх і прапануем перапрануцца. Лепш скарыстацца грымам — зомбі-амап будзе выглядаць значна цікавей. І ніякіх апазнавальных знакаў — гэта парушэньне заканадаўства.

У Нямеччыне, напрыклад, жартаваць з паліцыі куды прасьцей.

Наагул са скрынкі можна зрабіць аўтазак і правесьці імправізаваны розыгрыш аднаго з пасажыраў 100-ага аўтобусу. Вампір-кантралёр (новая форма, безь сьвятлаадбівальнікаў, вырабляецца значна прасьцей) зойдзе ў транспарт на прыпынку насупраць цырку. Пасьля праверкі квіткоў, зразумела, знойдзецца каму выпісаць штраф. Выходзім з правапарушальнікам на Кастрычніцкай, дзе яго чакае аўтазак-катафалк (можна зрабіць са скрынкі ад лядоўні) і зомбі-амапавец. Настрой гарантавана ўздымецца ва ўсіх удзельнікаў.

"Сьвята да нас прыходзіць":

Але будзьце ветлівыя і не спрачайцеся без нагоды з прадстаўнікамі ўлады.

Дадавайце ў камэнтарах вашыя ідэі для касьцюму на Гэлаўін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG