Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Галасы ўтопіі» Алексіевіч выдадуць па-беларуску без цэнзуры. Можна замовіць у інтэрнэце


На сайце Ulej.by пачаўся збор грошай на калекцыйнае выданьне цыклю «Галасы ўтопіі» Сьвятланы Алексіевіч, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Кнігарня «Логвінаў» два гады працавала над цыклем кніг Сьвятланы Алексіевіч на беларускай мове, плянуе выдаць бяз цэнзарскіх правак кнігі «У вайны не жаночы твар» (пераклаў Валянцін Акудовіч), «Чарнобыльская малітва» (пераклаў Уладзімер Арлоў), «Апошнія сьведкі» (пераклаў Барыс Пятровіч), «Цынкавыя хлопчыкі» (пераклаў Андрэй Хадановіч) і «Час сэканд-хэнд» (пераклаў Сяргей Дубавец).

За 17 рублёў можна замовіць адну з кніг у цьвёрдым пераплёце (акрамя «Час сэканд-хэнд», яе за 19 рублёў) з дастаўкай за кошт пакупніка, за 70 рублёў — усе пяць з запрашэньнем на прэзэнтацыю, за 140 рублёў — кнігі ў драўляным кейсе і запрашэньне на прэзэнтацыю. Пастаўкі чакаюцца ў траўні 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG