Згодна з традыцыяй, Барак Абама пакінуў у працоўным кабінэце ліст наступнаму прэзыдэнту. Пра яго зьмест не паведамляецца.
Мясцовыя тэлеканалы паказалі момант, калі Абама, хутчэй за ўсё, пакідае гэты ліст, а затым — выходзіць з будынку. На просьбу журналістаў сказаць напрыканцы што-небудзь амэрыканскаму народу, Абама сказаў: «Дзякуй».
Усьлед за прэзыдэнтам зь Белага дома выйшаў і віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн.