Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львоўскай вобласьці перакуліўся аўтобус зь беларускімі турыстамі. Загінулых няма


Сёньня раніцай на аўтадарозе Львоў-Мукачава каля вёскі Старое Сяло Львоўскай вобласьці перакуліўся аўтобус «Нэаплян» зь беларускімі турыстамі, якія накіроўваліся на гарналыжны курорт у Букавель.

Як паведамілі Радыё Свабода ў Львоўскім гарадзкім аддзяленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, дарожна-транспартнае здарэньне адбылося, хутчэй за ўсё, зь віны кіроўцы, які ня справіўся з кіраваньнем.

«Сьледзтва расьсьледуе сытуацыю, але падобна на тое, што кіроўца ня справіўся з кіраваньнем і аўтобус зьехаў у кювэт. З 40 пасажыраў, якія былі ў аўтобусе, нязначныя траўмы атрымалі 5 чалавек. Усе яны атрымалі першую дапамогу ў траўматычным пункце восьмай Львоўскай бальніцы, але ніхто зь іх ня быў шпіталізаваны. Усе турысты на чале са старшым групы накіраваліся далей па маршруце», — паведаміў дзяжурны апэратыўнай часткі паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG