Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі крытычна малы, — экспэрты


Аналітыкі расейскага «Сбербанка» кажуць, што золатавалютныя рэзэрвы Беларусі працягваюць зьмяншацца і іх рост у бліжэйшыя месяцы малаверагодны.

«Аб’ём золатавалютных рэзэрваў зьменшыўся ў студзені на 3,6%, або 149 млн даляраў, да 4 млрд даляраў. На бягучы момант гэта ня больш як 1,8 месяца пакрыцьця будучага імпарту, што крытычна мала. Крытычным узроўнем лічыцца такі аб’ём ЗВР, пры якім забясьпечваецца тры месяцы пакрыцьця імпарту (WorldBank). Асноўнымі прычынамі зьніжэньня аб’ёму золатавалютных рэзэрваў у студзені сталі выплаты па вонкавых абавязаньнях і інтэрвэнцыі НБРБ на міжбанкаўскім рынку. Рост ЗВР у бліжэйшыя месяцы малаверагодны», — гаворыцца ў справаздачы цэнтру макраэканамічных дасьледаваньняў «Сбербанка».

У «Сбербанку» таксама адзначаюць, што ў студзені інфляцыя ў Беларусі паскорылася на 1,9%, інфляцыя нехарчовых тавараў — на 1,2%, а інфляцыя прадуктаў харчаваньня — на 1,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG