Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Gods Tower выдалі «Срэбра Перуна» – трэцюю песьню па-беларуску


Gods Tower

Gods Tower

Гэта кавэр на песьню ўкраінскага гурту Nokturnal Mortum, які «даўно не прытрымліваецца нацысцкіх поглядаў».

Беларускі мэтал-гурт Gods Tower прадставіў на Youtube песьню «Срэбра Перуна» – кавэр на «Perunʼs Celestial Silver» гурту Nokturnal Mortum. Беларускі тэкст песьні стварыў паэт Алесь Плотка.

«Раней песьня была пра нешта далёкае, зараз яна атрымала актуальны сэнс, – піша беларускі гурт на Facebook. – Мы ня сталі зьмяняць мэлёдыку Nokturnal Mortum, а выканалі іхнюю песьню са сваім гукам. Гэта наш рэспект музыкам і падарунак слухачам! Некаторыя песьні могуць жыць долей, чым дваццаць гадоў. „Срэбра Перуна“ – такая песьня».

«Срэбра Перуна» – трэцяя песьня Gods Tower па-беларуску за два з паловай дзясяткі год на сцэне, у асноўным гурт сьпявае па-ангельску. Да таго ў 2014 годзе гурт выдаў беларускі пераклад сваёй жа «People in the Swamp» – «Людзі на балоце», а ў 90-я сьпявалі на старабеларускай сваю песьню «Praise Of Sun».

Раней харкаўскі Nokturnal Mortum называлі «нацысцкім гуртом, які хваліць Гітлера», але арганізатары беларускага выступу гурту запэўніваюць, што гурт «даўно не прытрымліваецца таго напрамку».

XS
SM
MD
LG