Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр мастак Гілбэрт Бэйкер — аўтар вясёлкавага прайд-сьцягу


Гілбэрт Бэйкер

Памёр мастак і грамадзкі актывіст Гілбэрт Бэйкер — стваральнік вясёлкавага прайд-сьцягу, міжнароднага сымбалю ЛГБТ-супольнасьці. Як паведамляе BBC, ён памёр 30 сакавіка ў сябе дома ў Нью-Ёрку ў сьне; яму было 65 гадоў. Пра прычыну сьмерці не гаворыцца.

У 1978 годзе ў Сан-Францыска Бэйкер прыдумаў васьмікаляровы сьцяг для сьвяткаваньня гарадзкога дня свабоды — папярэдніка гей-прайду. Тады мастак пазначыў кожны колер так: ружовы — сэксуальнасць, чырвоны — жыцьцё, аранжавы — вылячэньне, жоўты — сонца, зялёны — прырода, смарагдавы — мастацтва, індыга (сіні) — гармонія і фіялетавы — чалавечы дух.

У сучасным прайд-сьцягу выкарыстаны 6 колераў.

Сярод работ Бэйкера — дызайн-плякаты для некаторых амэрыканскіх палітыкаў, для прэмʼера-міністра Кітая, прэзыдэнтаў Францыі, Вэнэсуэлы і Філіпін, караля Гішпаніі і іншых. Бэйкер таксама займаўся фатаграфіяй.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG