Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Пает: ЗША ўжо скасавалі візы некаторым украінскім чыноўнікам


Geoffrey Pyatt

Geoffrey Pyatt

ЗША ўжо скасавалі візы некаторым украінскім чыноўнікам, якія маюць непасрэднае дачыненьне да ўжываньня сілы супраць мітынгоўцаў на Майдане.

Пра гэта амбасадар ЗША ў Кіеве Джэфры Пает заявіў журналістам, паведамляе УНІАН.

«Мы ўжо кажам, што ўсе інструмэнты нашай палітыкі цяпер выкладзеныя на стол, і я чакаю, што неўзабаве з Вашынгтона прагучаць новыя заявы. Мы вельмі выразна далі зразумець нашу пазыцыю адносна асуджэньня гвалту ў кантэксьце Майдана. І ў той жа час выказаліся за тое, што права на мірны пратэст павінна быць абаронена», — сказаў Пает.

«У гэты крызісны момант ва Ўкраіне мы спадзяемся на лідэрскую ролю прэзыдэнта Януковіча. І мы вельмі спадзяемся, што ён скарыстае шанец, каб вярнуць сваю краіну на шлях дэмакратычнай і квітнеючай будучыні», — сказаў амэрыканскі пасол.
XS
SM
MD
LG