Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне паказала, што Клінтан апярэджвае Трампа на 12 адсоткаў


Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан апярэджвае свайго апанэнта рэспубліканца Дональда Трампа на 12 адсоткаў. Такі вынік дало апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае тэлеканалам АВС News.

Рэпутацыі мільярдэра нашкодзілі скандалы, зьвязаныя з адносінамі да жанчын, і адмова прызнаваць вынікі выбараў у выпадку пройгрышу. Гэта самы нізкі рэйтынг Трампа на сёньняшні дзень. Апытаньне, праведзенае тэлеканалам 10 дзён таму, паказвала меншы адрыў — 4 адсоткі.

У кастрычніку была апублікаваная інфармацыя аб тым, што Трамп на працягу многіх гадоў мог не плаціць падаходны падатак. Пазьней СМІ апублікавалі відэазапіс, на якім мільярдэр абразьліва казаў пра жанчын.

Пасьля трэцяга раўнду тэледэбатаў кандыдат ад рэспубліканцаў заявіў, што згодзен прызнаць вынікі выбараў толькі ў выпадку сваёй перамогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG