Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турэцкім горадзе Газіянтэпе адбыўся выбух, загінуў паліцэйскі


Выбухі каля паліцэйскіх участкаў адбываюцца ў Газіянтэпе не ўпершыню. Архіўнае фота
Выбухі каля паліцэйскіх участкаў адбываюцца ў Газіянтэпе не ўпершыню. Архіўнае фота

На паўднёвым усходзе Турэччыны, у горадзе Газіянтэпе паблізу сырыйскай мяжы, 1 траўня раніцай адбыўся выбух каля паліцэйскага ўчастка.

Як паведамляе AFP са спасылкай на кіраўніка мясцовай адміністрацыі, загінуў адзін паліцыянт, яшчэ 13 чалавек атрымалі раненьні. Сярод пацярпелых — дзевяць паліцыянтаў.

Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, выбухоўка была закладзена ў аўтамабіль. Пасьля выбуху была чутная страляніна.

Газіянтэп
Газіянтэп

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG