Як паведамляе газэта Journal Du Dimanche, у бліжэйшы час ён наведае рэгіёны, дзе адзначаецца моцны ўплыў скрайне правых.
Паводле Казьнёва, узмацненьне пазыцыяў «Нацыянальнага фронту» можа прывесьці да «катастрафічных наступстваў» для Францыі. Ён заявіў, што партыя выступіла супраць усіх захадаў для барацьбы з тэрарызмам, прынятых урадам краіны.
Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі пройдуць у два туры 23 красавіка і 7 траўня. Паводле апошніх апытаньняў Лё Пэн пераможа ў першым туры галасаваньня з 27 адсоткамі галасоў, за ёю — незалежны кандыдат Эмануэль Макрон (25 адсоткаў). Пры гэтым Макрон, як паказваюць сацыялягічныя апытаньні, апярэдзіць Лё Пэн у другім туры з вынікам у 61 працэнт галасоў супраць яе 39%.