Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства сувязі прызнала, што блякуе ў Беларусі праграму Tor


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі пракамэнтавала агенцтву БЕЛТА блякаваньне Tor. Яно заявіла, што абмяжоўваецца не ананімны доступ, а наведваньне забароненых сайтаў.

Мінсувязі спаслалася на патрабаваньні заканадаўства Беларусі, паводле якога пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаныя абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, што зьмяшчаюць інфармацыю, распаўсюджваньне якой забаронена. Адначасна, існуюць інструмэнты (сярод іх і проксі-сэрвэры, ананімныя сеткі тыпу Tor і іншыя), якія дазваляюць карыстальнікам атрымліваць доступ да заблякаваных інтэрнэт-рэсурсаў. У адпаведнасьці з палажэньнем аб парадку абмежаваньня доступу да інфармацыйных рэсурсаў, разьмешчаных у інтэрнэце, такія інструмэнты таксама падлягаюць блякаваньню, паведамілі ў Мінсувязі.

«У дадзеным выпадку няма мэты забараніць ананімны доступ карыстальнікаў у інтэрнэт. Задачай зьяўляецца абмежаваньне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, што зьмяшчаюць інфармацыю, распаўсюджваньне якой забаронена. Доступ да гэтых сайтаў абмежаваны ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі», — цытуе БЕЛТА прадстаўніка Мінсувязі.

ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ БЛЯКУЮЦЬ ТОR

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG