Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Балтыморы — камэнданцкая гадзіна


Беспарадкам папярэднічалі акцыі пратэсту
Беспарадкам папярэднічалі акцыі пратэсту

Прынамсі 15 паліцэйскіх у амэрыканскім горадзе Балтымор (штат Мэрылэнд) атрымалі раненьні ў сутычках з дэманстрантамі пасьля таго, як пахаваньне 25-гадовага афраамэрыканца Фрэдзі Грэя перарасло ў стыхійную акцыю пратэсту.

У панядзелак у Балтыморы было ўведзенае надзвычайнае становішча і камэнданцкая гадзіна.

У часе беспарадкаў групы маладых людзей закідвалі паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі ў розных раёнах гораду. Чатырнаццаць паліцэйскіх атрымалі траўмы, двое былі шпіталізаваныя. Удзельнікі беспарадкаў разьбілі адну паліцэйскую машыну і адну падпалілі. Былі абрабаваныя гандлёвы цэнтар, некалькі крам, у тым ліку буйная аптэка. Днём мясцовыя ўлады зьвярнуліся з заклікам да бацькоў вярнуць дадому сваіх непаўналетніх дзяцей, лічачы, што вялікая роля ў беспарадках належыць пятнаццаці-шаснаццацігадовым падлеткам-афраамэрыканцам.

На дапамогу балтыморскім сілам правапарадку прыбылі каля тысячы паліцэйскіх з бліжэйшых гарадоў. Падвышаная ступень гатоўнасьці часьцей нацыянальнай гвардыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні губэрнатара, які заяўляе, што не пацерпіць актаў гвалту і вандалізму і прыцягне да суду правапарушальнікаў. Паліцыя гатовая ўжыць супраць хуліганаў сьлёзацечны газ. Затрыманыя больш за два дзясяткі чалавек. Да вечара мэр гораду абвясьціў аб увядзеньні камэнданцкай гадзіны, якая будзе доўжыцца на працягу тыдня зь дзесяці вечара да пяці гадзін раніцы. Прэзыдэнт Абама прапанаваў мэру гораду дапамогу з боку фэдэральных уладаў.

12 красавіка Грэй кінуўся бегчы ад нараду паліцыі і быў затрыманы. На відэа, зьнятым мабільным тэлефонам, відаць, як паліцыянты цягнуць яго ў паліцэйскі мікрааўтобус. Паліцэйскае кіраўніцтва прызнае, што Грэю павінна была быць аказаная тэрміновая дапамога на месцы затрыманьня. Замест гэтага ён быў дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак і толькі адтуль перавезены ў шпіталь, дзе запаў у кому і праз тыдзень памёр.

Шэсьць работнікаў балтыморскай паліцыі адхіленыя ад службы на час расьсьледаваньня. Генэральная пракуратура праводзіць сваё паралельнае дазнаньне, высьвятляючы, ці не парушыла паліцыя грамадзянскія правы пацярпелага. Папярэдняе сьледзтва павінна быць завершана да пятніцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG