Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік Цапкалы падмануў Радыё Свабода


Валер Цапкала
Валер Цапкала
«У інтэрвію дырэктара Парку высокіх тэхналёгіяў у эфіры радыё „Голос России“ 25 чэрвеня 2013 году, на якое спасылаюцца амэрыканскія журналісты ў сваіх матэрыялах, наагул не гаварылася ні слова пра праект распрацоўкі парталу Healthcare.gov», — заявіў Радыё Свабода намесьнік дырэктара адміністрацыі ПВТ Аляксандар Марцінкевіч.

Тым ня менш на сайце «Голос России» ёсьць відэа- і аўдыёзапіс інтэрвію Валера Цапкалы пад назвай «Белорусская „Кремниевая долина“ делает успехи („Мировая политика“)». Валер Цапкала кажа там літаральна наступнае:

Валер Цапкала з 19:05 у відэавэрсіі і з 16:20 у аўдыёвэрсіі.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00
Наўпроставы лінк

Валер Цапкала: «Адзін з нашых кліентаў — гэта Міністэрства аховы здароўя ЗША. Мы за грошы дапамагаем Абаму рабіць рэформу аховы здароўя. Сэнс заключаецца ў тым, што праграміст будзе пісаць праграму, але для таго каб правільнае заданьне яму сфармуляваць, неабходна, каб нехта разабраўся ў заканадаўстве ЗША, якое тычыцца страхавой мэдыцыны. Чалавек вывучае заканадаўства ЗША, якія выпадкі страхавыя апісваюцца, колькі хто плаціць пры наступленьні страхавога выпадку. Гэта ўсё расьпісвае бізнэс-аналітык, ён займаецца аналізам, як гэта ўсё там працуе. І пасьля гэтага ён піша тэхнічнае заданьне, і праграміст ужо будзе пісаць праграму. Якая ўжо там будзе непасрэдна працаваць і якая будзе выходзіць на экран кампутараў ва ўсіх шпіталях, ва ўсіх страхавых фірмах. Яны будуць бачыць цалкам профіль дадзенага пацыента, кліента і так далей, колькі хто мусіць плаціць».

Вядучы: «Вы хочаце сказаць, што каб стварыць такі праект, патрэбныя спэцыялісты ў розных галінах?»

Валер Цапкала: «У розных».

Інфармацыя пра тое, што праграмісты зь Беларусі ўдзельнічалі ў распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня і заклалі ў яго шкодны код, зьявілася 3 лютага на сайце freebeacon.com. Аўтары сьцьвярджаюць, што амэрыканскія спэцслужбы праінфармавалі адміністрацыю Барака Абамы пра ўразьлівасьць сыстэмы да кібэратакаў у тым выпадку, калі ў яе распрацоўцы бралі ўдзел беларускія праграмісты зь дзяржаўнай структуры.

Падставай для занепакоенасьці спэцслужбаў стала інтэрвію кіраўніка Парку высокіх тэхналёгіяў (ПВТ) Валера Цапкалы радыёстанцыі «Голос России». Ён заявіў, што ПВТ мае замову ад ураду ЗША, якая зьвязаная з рэформай аховы здароўя.

Сайт HealthCare.gov выкарыстоўваецца, каб шукаць і купляць мэдычную страхоўку. Ён запушчаны 1 кастрычніка 2013 году ў межах ініцыяванай Абамам рэформы аховы здароўя, якая атрымала назву Obamacare. Вядома, што сайт перастаў працаваць ужо ў першы дзень, ня даўшы рады мноству запытаў.

Сайт распрацоўваўся тры гады. У распрацоўку ўкладзена каля 300 мільёнаў даляраў.

6 лютага рэзыдэнт беларускага Парку высокіх тэхналёгіяў, кампанія EPAM са штаб-кватэрай у ЗША, афіцыйна абвясьціла, што ня мае аніякага дачыненьня да распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня праграмы аховы здароўя адміністрацыі Барака Абамы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG