Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У калідорах бабруйскага ваенкамату вывешаныя партрэты «маршалаў перамогі». Гэтая галерэя пачынаецца партрэтам Ёсіфа Сталіна.

Прадстаўнік ваенкамату Аляксандар Марчанка адмовіўся даваць камэнтары адносна таго, які прыклад мае паказваць маладым прызыўнікам галоўны кіраўнік рэпрэсіяў у СССР. Не адказаў ён і на пытаньне аб прычынах адступленьня савецкага войска ў 1941 годзе і вялізнай колькасьці ахвяраў.

Таксама ў галерэі ёсьць партрэт Кліма Варашылава, які браў актыўны ўдзел у рэпрэсіях, у тым ліку супраць каманднага складу тагачаснага савецкага войска.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG