Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці мітынг у Менску


На форуме прадпрымальнікаў, які праходзіць 1 лютага ў менскім гатэлі «Пэкін», старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка абвясьціў, што падаў заяўку на мітынг 15 лютага ў Менску.

Лідэр прадпрымальнікаў ня бачыць прычынаў, каб не дазваляць прадпрымальнікам сабрацца на мітынг у сталіцы, і не заклікае да сілавых рашэньняў праблемаў прадпрымальнікаў, выкліканых указам № 222 і іншымі законамі.

«Ня важна, дзе. Важна, колькі», — казаў Шумчанка пра ня вызначанае пакуль месца меркаванага мітынгу.

Акрамя таго, пасьля форуму ён пачне зьбіраць ініцыятыўную групу, каб прапанаваць закон супраць указу № 222. Калі набярэцца група ў 50 тысяч чалавек (у магчымасьць чаго Шумчанка верыць), прадпрымальнікі змогуць падаць свой законапраект наўпрост у Палату прадстаўнікоў.

Форум прадпрымальнікаў сабраў больш за тысячу чалавек, у тым ліку прадстаўнікоў уладаў, нямецкай і амэрыканскай амбасадаў. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG