Як паведамляе служба, груз спынілі памежнікі і перадалі спэцыялістам «Рассельгаснагляду» для правядзеньня далейшага кантролю. Рыбу перавозілі са Сьветлагорску Гомельскай вобласьці ў Клінцы Бранскай вобласьці для розьнічнага гандлю.
Груз перавозіўся без вэтэрынарнага сэртыфіката, у антысанітарных умовах з парушэньнем тэмпэратурнага рэжыму транспартаваньня.
У сувязі з тым, што пастаўкі рыбы з Нарвэгіі забароненыя ў рамках расейскага харчовага эмбарга, мойва была ўтылізаваная на прадпрыемстве «Ўнецкі вэтсанутыльзавод».