Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Форум прадпрымальнікаў пройдзе ў «Доме Масквы»


Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка

Грамадзкае абʼяднаньне «Пэрспэктыва» знайшло памяшканьне для чарговага прадпрымальніцкага форуму «Прадпрымальніцтва і дзяржава: дыялёг па ўмацаваньні і разьвіцьці даверу». Ён пройдзе 13 чэрвеня ў Менску ў «Доме Масквы».

Пабудаваны на грошы Масквы ў Менску на вуліцы Камуністычнай Дом Масквы адкрылі ў 2009 годзе яшчэ пры падтрымцы Юрыя Лужкова як прадстаўніцтва расейскай сталіцы ў Беларусі.

У інтэрвію карэспандэнту «Свабоды» лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка сказаў:

«Знайсьці памяшканьне нават для 200 чалавек вельмі цяжка. Амаль усе яны ва ўласнасьці дзяржавы. І ўсе яны перастрахоўваюцца. А камэрцыйныя, накшталт гатэля «Пэкін», прапануюць вельмі дарагую арэнду. А «Дом Масквы» — гэта ўласнасьць Масквы. Атрымліваецца, зьвярталіся ў «Беларусь», а дайшлі да «Дома Масквы».

Перад гэтым у арганізатараў форуму былі праблемы з памяшканьнем. Зьвярталіся таксама ў гатэль «Вікторыя» і гатэль «Беларусь».

«Але яны без рашэньня ўладаў адмаўлялі. Таму давялося зьвярнуцца ў Менгарвыканкам, і там на дзіва нармальна адрэагавалі і дапамаглі знайсьці памяшканьне ў гатэлі „Беларусь“. Але нам там не падышла дата. Таму мы наўпрост зьвярнуліся ў „Дом Масквы“, і яны дазволілі — маўляў, эканамічны форум, калі ласка. Заля на 220 месцаў. Тут мы нічога ні з кім не ўзгаднялі. Таму рыхтуемся да форуму. Таксама ў нас 23 траўня заплянаваны форум у Магілёве. І цяпер шукаем памяшканьне ў Гомелі».

Шумчанка адзначыў, што мерапрыемства будзе мець эканамічны фармат і што ўдзел палітыкаў — ці ад улады, ці ад апазыцыі — выключаецца.

XS
SM
MD
LG