Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» — дакумэнтальны фільм пра Алеся Бяляцкага


http://www.youtube.com/embed/JL2BOk9F3o8?rel=0

Калі відэа не прайграецца, перайдзіце на сайт Тэлеканалу Белсат.

Дакумэнтальны фільм «Вясна» пра Алеся Бяляцкага рэж. Вольга Швед, 2012 г., Беларусь.

Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным «Вясна’96» узьнікла ў 1996-м, праз два гады пасьля таго, як Лукашэнка зрабіўся прэзыдэнтам.

Фільм паказвае гісторыю арганізацыі на фоне апошніх падзеяў у Беларусі. Цэнтральная постаць стужкі – заснавальнік і кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, але галоўныя героі, дакладней гераіні, – ягоная жонка Натальля Пінчук і ахвяра рэпрэсіяў Натальля Ільлініч, якой дапамагла «Вясна».

Бяляцкі прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказваньняў самога Алеся, апроч апошняга слова ў судовай зале. І ўсё ж ён прамаўляе да нас – вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь абраў у жыцьці беларускі шлях, чаму заняўся абаронаю людзей ад посткамуністычных уладаў, як паступова прызвычайваўся да думкі, што і сам станецца ахвяраю рэпрэсіяў, як жыў з усьведамленьнем непазьбежнасьці гэтага.



Гісторыя Натальлі Ільлініч паказвае, у якую асабістую трагедыю пераўтвараецца кампанія цкаваньня ахвяры рэпрэсіяў, асабліва калі яна – вясковая настаўніца.

Менавіта Алесь Бяляцкі і «Вясна» дапамагаюць гэтым людзям.
XS
SM
MD
LG