Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра «эскадроны сьмерці». Прэм’ера стужкі «Банда» (поўнае відэа)

  • Тэлеканал Белсат

Аўтары стужкі выкарыстоўваюць шматлікія дакумэнты, архіўныя фота- і відэаматэрыялы, сустракаюцца са сьведкамі падзеяў тых часоў. Фільм спрабуе адказаць на пытаньне: чаму праўда пра акалічнасьці зьнікненьня журналіста і пра лёсы зьніклых лідэраў апазыцыі дагэтуль ня высьветленая?

«Сытуацыя, у якой Беларусь апынулася, сёньня гэта лягічны вынік таго, што здарылася 16 гадоў таму», – упэўненая рэжысэрка стужкі Раіса Міхайлоўская. У 1999–2000 гг. у Беларусі пры загадкавых абставінах зьнік былы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар, грамадзкі дзяяч і бізнэсовец Анатоль Красоўскі, былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка ды тэлеапэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі.

Гэта адбылося напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі 9 верасьня 2001 г. Міжнародная супольнасьць падазрае ў арганізацыі выкраданьняў гэтых людзей працаўнікоў сілавых структураў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG