Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook прапанаваў перакладаць пасты на 45 моваў. Беларускай сярод іх няма


Сацыяльныя сеткі Facebook і Instagram прапанавалі карыстальнікам рабіць пераклад пастоў на 45 моваў. Беларускай сярод іх няма.

Каб напісаць пост адначасова на некалькіх мовах, на Facebook цяпер можна ўключыць фунуцыю Multilingual Posts у наладах, у падразьдзеле «Мовы». Пасьля гэтага пры напісаньні паста можна пазначыць яго асноўную мову і дадатковыя мовы, на якіх можна напісаць той жа самы пост.

Instagram, які Facebook набыў у 2012 годзе, анансаваў функцыю перакладу пастоў 22 чэрвеня, але кнопка для перакладу тэкстаў зьявілася пакуль толькі ў некаторых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

Адзін і той жа пост можна напісаць па-ангельску, па-польску, па-ўкраінску. І тады ён будзе паказвацца англамоўным па-ангельску, украінамоўным — па-ўкраінску, польскамоўным — па-польску. Але беларускай мовы ў сьпісе няма.

То значыць, калі карыстальнік піша пост па-беларуску, ён ня зможа пазначыць на Facebook, што гэта беларуская. Мову тэксту можна назваць, напрыклад, украінскай, але тады гэты пост будзе паказвацца па-беларуску толькі ўкраінамоўным карыстальнікам. Ці будуць паказвацца такія пасты беларускамоўным (і зь якім прыярытэтам, калі будуць), невядома. Пункту «невядомая мова» пры выбары моваў пры гэтым няма.

Разам з тым сацсеткі пашырылі свае магчымасьці аўтаматычнага перакладу пастоў: цяпер Facebook прапануе пабачыць машынны пераклад пастоў на 45 мовах, у ліку якіх тая ж украінская, але не беларуская.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG