Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У намінантах музпрэміі Experty.by — «Крамбамбуля» і Паліна Рэспубліка. Brutto і Neuro Dubel не ўвайшлі


©́́Shutterstock

©́́Shutterstock

Арганізатары музычных узнагарод Experty.by абвясьцілі сьпіс з 12 намінантаў сёлетняй прэміі. Пераможцаў назавуць 16 сакавіка.

Як паведамляе сайт праекту , у ліку намінантаў — разнастайныя прадстаўнікі сучаснай беларускай музычнай сцэны. Больш за ўсё рокераў: «Крамбамбуля», Re1ikt, Super Besse, NABR і Teleport. Акрамя таго, у сьпісе ёсьць індзі-гурты «Серебряная свадьба», «Кассиопея» і Hamlet His Highness, фольк-каманды Shuma, Kazalpin і Irdorath, а таксама аўтар-выканаўца Паліна Рэспубліка.

Кіраўнік праекту Experty.by Зьміцер Безкаравайны кажа, што музычны год быў настолькі багаты на якасныя рэлізы, што ўсе вартыя ўвагі працы не зьмясьціліся ў лік намінантаў. Напрыклад, ня трапілі ў топ-ліст альбомы Brutto, Зьмітра Вайцюшкевіча, Nizkiz, J:морс, Neuro Dubel і шмат чые яшчэ.

«Але такая канкурэнцыя ідзе толькі на карысьць беларускай музыцы», — лічыць экспэрт.

У галасаваньні бралі ўдзел 15 беларускіх музычных журналістаў, 5 замежных, а таксама актыўныя карыстальнікі сайта Experty.by. Цырымонія ўручэньня адбудзецца 16 сакавіка.

З нагоды прэміі Experty.by-2016 падрыхтаваная адмысловая складанка. У ёй па адным трэку з кожнага намінаванага альбома.

УВЕСЬ ПЛЭЙЛІСТ НАМІНАНТАЎ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG