Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта нават не папса, а самадзейнасьць, — Падбярэзскі пра «Эўрабачаньне»


Кадр з кліпу "Чызкейк"
Кадр з кліпу "Чызкейк"
Прадстаўляць Беларусь на міжнародным сьпеўным конкурсе «Эўрабачаньне-2014» будзе 30-гадовы Юры Вашчук, які выступае пад сцэнічным псэўданімам Teo. Гэта стала вядома па выніках нацыянальнага адборачнага туру, дзе за адзіную пуцёўку ў Данію змагаліся 14 артыстаў і калектываў.

Музычны журналіст Зьміцер Падбярэзскі так пракамэнтаваў гэтае рашэньне журы?

Зьміцер Падбярэзскі
Зьміцер Падбярэзскі
«Зьдзіўляе вось што. Чалавек ад 2000 году зьяўляецца быццам прафэсійным сьпеваком, працуе ў вялікім аркестры. Магчыма, я памыляюся, аднак: ці за столькі гадоў ён хоць бы раз выступіў з сольным канцэртам (ня кажучы пра беларускі тур)? Выдаў хоць адзін сольны альбом? Калі не, дык ці маюцца падставы называць такіх артыстаў прафэсіяналамі? Як на маю думку, дык гэта праяданьне дзяржаўных грошай. А каб такога не было, не павінна існаваць і дзяржаўнай поп-музыкі. Бо калі дзяржава выдаткоўвае грошы на падтрыманьне папсы, значыць, гэта не папса, а самадзейнасьць. Бо нават благая папса здольная зарабіць на сябе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG