Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам прызначыў Ігара Кізіма Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Тэкст адпаведнага ўказу разьмешчаны на афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны.
Да свайго прызначэньня ў Беларусь Ігар Кізім працаваў саветнікам-пасланьнікам Амбасады Ўкраіны ў Вялікай Брытаніі.
Пасада амбасадара Ўкраіны ў Кіеве заставалася вакантнай ад красавіка 2015 году, калі быў адкліканы Міхаіл Ежаль.