Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўропа нам бліжэйшая, чым Азія» — апытаньне ў Магілёве

абноўлена

«Ці трэба Беларусі паляпшаць адносіны з Захадам». Адказваюць жыхары Магілёва

Наўпроставы лінк

Маладая спадарыня: «Так, бо мы павінны быць у Эўропе. Бліжэй да яе, чым да Азіі. Іхная культура, лад жыцьця бліжэй, чым тое ж у Кітаі, Віетнаме. Прынамсі мне бліжэй».

Спадар: «Абавязкова. Беларусь жа знаходзіцца побач з Эўропай, і яе цурацца ня варта. Мо, у нас дзякуючы Эўропе адбудзецца разьвіцьцё тэхналёгіяў, новая тэхніка зьявіцца».

Малады спадар: «Мяркую, што трэба. Вайны ня будзе — мір. Прадукцыя тая ж у Беларусі будзе іншая, то бок, эўрапейскага стандарту. І дабрабыт грамадзян».

Юнак: «Зразумела трэба. Разьбяром гэта на прыкладзе кампутарнай гульні „Fallout 3“. У ёй Захад з Усходам ваявалі. У выніку — здарылася ядзерная вайна і ўсе загінулі. Ня варта недаацэньваць праціўніка. Мы ня лічым, што Эўропа наш праціўнік, але дзеля чаго даводзіць сытуацыю да крайнасьці»?

Малады спадар: «Вядома ж варта. Трэба знаходзіць моманты дотыку інтарэсаў. Трэба разьвіваць Беларусь унутры сябе. А мы, выходзіць, глядзім найперш, што мы выйграем ад нечага. Значыцца, мы ня вартыя нічога».

Спадар: «Я ня ведаю. Галоўнае, каб з Расеяй было ўсе добра. А вось з Захадам я б ня стаў. Яны вядуць агрэсіўную палітыку Пастаянна ваююць з кімсьці. Той жа Ірак. Усяго праз вайну дабіваюцца».

Спадар сталага веку: «У першую чаргу з Расеяй, а потым абавязкова з Эўропай. Там жа жывуць нармальна. Узровень жыцьця лепей, чым у нас. Намнога. Але з Расеяй у першую чаргу. З Расеяй».

Спадар сталага веку: «Трэба жыць у цывілізаваным сьвеце. Ня трэба замыкацца. Будуць палепшаныя культурныя дачыненьні. Будзе ад гэтага і эканамічная выгада дзяржаве і народу».

Спадар: «Вядома ж, дружна жыць трэба. Трэба, каб адносіны былі не такія, як цяпер, нацягнутыя, але як ува ўсіх нармальных людзей. Каб усё нібыта агульнае было».

Малады спадар: «Мяркую, што варта. Трэба жыць у міры і згодзе. Мо, мы ад гэтага нічога і мець ня будзем, але мір будзем мець».

Спадарыня: «З усімі суседзямі трэба жыць мірна і дружна. І з Амэрыкай шукаць свае шляхі, і Эўропай, і Расеяй. Гэта як, ведаеце, вы жывяце ў вёсцы, і там ёсьць кепскія, добрыя, але з усімі стараесься падтрымліваць добрыя дачыненьні. І ў гэтым ваша выгада».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG